Лідзія Ярмошына папрацуе на выбарах у Расіі
У якасці назіральніцы.
Старшыня ЦВК Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі з'яўляецца каардынатарам групы беларускіх назіральнікаў у місіі назіральнікаў СНД. У яе склад уваходзіць каля паўсотні чалавек, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 4 сакавіка.
Фота — bymedia.net