Лідзія Ярмошына ў Вене сустрэлася з пікетоўцамі

12 ліпеня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прыбыла ў Вену, каб прыняць удзел у канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”.

Мастачка Марына Напрушкіна, якая зладзіла перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю супраць прыезду Ярмошынай, распавяла пра сустрэчу са старшынёй ЦВК.

Напрушкіна: “Мы стаім у дзвюх кропках, раздаем перад уваходам у будынак АБСЕ улёткі. Лідзія Ярмошына прайшла, прапланіравала з высока паднятай галавой, узяла улётку, на якой яна сама была намаляваная. І сказала: “Вось як выглядае слава”. І задаволеная ўвайшла ў будынак”.

13 ліпеня адбудзецца другі дзень канферэнцыі “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”. Марына Напрушкіна ды іншыя праціўнікі з’яўлення Ярмошынай у Еўропе будуць суправаджаць яго вулічнай выставай з палітычных коміксаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі