LUMEN: Тур праходзіць у пэўным рэжыме сакрэтнасці
Перапоўненая зала гомельскага гарадскога цэнтра культуры, трыццаць хвілін чакання і дзве гадзіны альтэрнатыўнага сацыяльнага року ад уфімцаў. Глядзім і слухаем!
У абласным цэнтры “LUMEN”, відаць, стаў першым рок-гуртом на які ўсе білеты раскупілі яшчэ падчас іх папярэдянага продажу. І гэта не дзіўна, да гомельцаў хлопцы прыехалі толькі ў другі раз за ўвесь час свайго існавання (упершыню гурт завітаў у Гомель 2008 годзе). Больш за паўтысячы хлопцаў і дзяўчат, а часам і разам з бацькамі, на мінулым тыдні правялі вечар пад “… Я так люблю свою страну и ненавижу государство!”
Еўрарадыё пагутарыла сам-насам з франтмэнам гурта Рустэмам Булатавым. Што такога сакрэтнага ў туры “На части”, ці не баяліся хлопцы апынуцца ў “чорным спісе” і што яны рабілі б, калі апынуліся ў ім, а таксама які твор варта прачытаць прыхільнікам “LUMEN”, і што пажадаў Тэм слухачам Еўрарадыё: