Макей і французскі дыпламат абмеркавалі адносіны нашай краіны з ЕС
Сустрэча адбылася ў пятніцу ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, падчас візіту ў Беларусь для ўдзелу ў кансультацыях паміж МЗС кіраўнік дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Францыі, дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы Эрык Фурнье сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
"Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных аспектаў двухбаковага дыялогу, адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У сустрэчы таксама ўзяў удзел амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.
Фота — bymedia.net