Макей і Шварцэнберг гаварылі пра беларускіх палітвязняў

Паводле МЗС Беларусі, Макей і Шварцэнберг, між іншым, абмеркавалі адносіны Беларусі і Еўрасаюза ды тое, якім чынам іх можна было б нармалізаваць. Як паведамляе прэс-служба чэшскага МЗС, міністры абмяркоўвалі тэму палітзняволеных.

БелаПАН нагадвае, што размова кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбылася 17 снежня з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Чэхіяй.

Варта адзначыць, што размова Уладзіміра Макея з Карэлам Шварцэнбергам супала па часе з візітам у Мінск дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда. Паводле звестак прэс-службы беларускага МЗС, 17 снежня еўрачыноўнік сустрэўся з Уладзімірам Макеем, "бакі абмеркавалі комплекс пытанняў, што тычацца няўнага стану адносінаў паміж Беларуссю і ЕС і шляхоў іх нармалізацыі".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі