Макей: Захад усё часцей атакуе Беларусь і Расію (відэа)

Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей у сваім выступе адзначыў, што ўсё часцей адбываюцца "лабавыя атакі" Захаду на Беларусь і Расію "па праваабарончых аспектах". І гэта выклікае "сур'ёзную заклапочанасць". Макей лічыць важным павысіць сістэмнасць і забяспечыць цесную каардынацыю дзеянняў краін, у тым ліку і ў недапушчэнні фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны.

На паседжанні абмяркоўваецца і тэма міжнароднага рэгулявання інтэрнэту. 

Як паведамляе БЕЛТА, сёння адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі