Маральны і фізічны стан Дзмітрыя Уса вельмі цяжкі

Паводле яе слоў, Ус цяпер знаходзіцца ў карантыне ў магілёўскай калоніі, куды яго вярнулі 5 жніўня пасля абследавання ў Мінску. Жонка палітвязня гаворыць, што ў сваіх лістах ён просіць заспакаяльныя таблеткі.

Яўгенія Ус таксама паведаміла, што падчас абследавання у Мінску адміністрацыя ізалятара не перадала яму пасылку з лекамі. Атрымаць іх Дзмітрый Ус змог толькі пасьля актыўнага ўмяшання сваякоў.

Нагадаем, што 26 мая Дзмітрыя Уса прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і прысудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі