"Маўклівая акцыя" 27 ліпеня збярэцца на рынку?

У сацыяльных сетках з'явіўся новы план акцыі 27 ліпеня. Ініцыятары прапануюць сабрацца а 13-й гадзіне на цэнтральным рынку горада. У Мінску, напрыклад, называецца Камароўскі рынак. Удзельнікам акцыі прапануецца збірацца каля закрытых павільёнаў, стаяць там паўгадзіны, а потым разыходзіцца. Калі рынак будзе закрыты, збірацца прапануецца каля цэнтральнага ўваходу. 


Калі акцыя пройдзе паспяхова, ініцыятары мяркуюць перанесці "маўклівыя пратэсты" з серады на суботу. 


Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі