Медыябаркэмп: апошні званок!
Неўзабаве літоўскае ўзбярэжжа Балтыкі сустрэне беларускіх блогераў, падкастэраў і іншых людзей байнэту.
Для тых, хто яшчэ не падаў заяўкі - апошні шанец, каб далучыцца!
З 5 па 8 чэрвеня у сакрэтным пакуль месцы на беразе Балтыйскага мора адбудзецца доўгачаканы Медыябаркэмп, самаарганізаваная так званая "неканферэнцыя", дзе кожны можа зрабіць выступ на каляінтэрнэтную тэматыку, а таксама паслухаць выступ цікавых і ўплывовых блогераў, праграмістаў і інтэрнэт-маркетолагаў з Беларусі і суседніх краін. Нажаль, прыём заявак для тых, у каго няма літоўскай візы, ужо скончаны, але для тых шчасліўчыкаў, у каго ёсць шэнгенская віза - яшчэ магчыма падаць заяўку тут. Неабходна пазначыць тэму сваёй прэзентацыі, акаўнт у твітэры і старонку ў інтэрнэце.
Фота: Ціна Сікорская