Міхаіл Мясніковіч сёння сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным
Сустрэча прэм’ераў Беларусі і Расіі адбудзецца ў межах паседжання урада Саюзнай дзяржавы.
Аднак эксперты адзначаюць, што падчас сустрэчы Міхаіл Мясніковіч можа абмяркоўваць са сваім расійскім калегам умовы выдачы Беларусі чарговай часткі крэдыту, а таксама продаж беларускіх актываў расійскім прадпрыемствам.
Нагадаем, што падчас свайго мінулага візіту ў Крэмль, Міхаіл Мясніковіч зрабіў шэраг сенсацыйных заяваў аб прыватызацыі найбуйнейшых беларускіх заводаў расійскімі банкамі і кампаніямі. Пазней заявы беларускага прэм’ера былі абвергнутыя расійскім бокам.