Міхаіл Мясніковіч заўтра сустрэнецца з Пуціным

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэнецца са старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
18-19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу пройдуць пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
Чакаецца, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД будзе разгледжаны ход падрыхтоўкі дагавора аб зоне свабоднага гандлю.

Фота: ale.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі