Мінгарсуд не змяніў прысуды маладафронтаўцам Дашкевічу і Лобаву
Разгляд касацыйных скаргаў прайшоў 17 чэрвеня.
Адвакаты маладафронтаўцаў заяўляюць, што хлопцы абасалютна невіноўныя, прысуд вынесены на падставе меркаванняў, а сам суд праходзіў з працэсуальнымі парушэннямі. Адвакаты прасілі адмяніць прысуды.
Аднак суд узяў бок пракурора і пакінуў ранейшыя вырак без зменаў, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Нагадаем, што Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Іх абвінавацілі ў вулічнай бойцы. Дашкевіча асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму, Лобава — на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.