Мінгарсуд пакінуў Някляева пад вартай
Сёння Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу абароны Ўладзіміра Някляева на адмову суда Цэнтральнага раёна змяніць экс-кандыдату ў прэзідэнты меру стрымання.
"Суд вырашыў пакінуць скаргу без задавальнення", — паведаміў РИА "Новости" прадстаўнік суда.
Такім чынам, Някляеў, які абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску, застаецца пад вартай у СІЗА КДБ.