Мірны і Нестар выйгралі “Ралан Гарос”

У фінале мужчынскага парнага разраду Максім Мірны і Дэніэл Нестар перамаглі братоў Боба і Майка Браянаў, якія прадстаўлялі ЗША — 6:4, 6:4. Беларуска-канадская пара выканала 8 эйсаў і зрабіла два брэйкі. Амерыканцы адзін раз падалі навылет і ўпусцілі чатыры брэйк-пойнты.

У мінулыя гады Мірны двойчы выйграваў парыжскі турнір — у 2005 і 2006 гадах у дуэце са шведам Ёнасам Б’ёркманам, а ў мінулым сезоне ён таксама перамог, але ўжо з Дэніэлам Нестарам.

Усяго за прафесійную кар’еру, якая пачалася ў 1996 годзе, Мірны 44 разы быў чэмпіёнам у парным разрадзе на розных турнірах з рознымі партнёрамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі