Мясніковіч і Мядзведзеў аглядалі ротар для беларускай АЭС

Як адзначае РІА "Новости", менавіта там вырабляюцца ротары для АЭС Беларусі і Казахстана. Таксама піцерскае прадпрыемства забяспечвае абсталяваннем большасць цеплаэлектрастанцый нашай краіны.

Падчас размовы з Міхаілам Мясніковічам Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што расійска-беларускія адносіны развіваюцца "дастаткова годна... нягледзячы на трывожную сітуацыю на эканамічных рынках". Беларускі прэм'ер, у сваю чаргу, нагадаў пра "праблемныя пытанні" ў Мытным саюзе, якія "рэальна можна вырашыць". Што да стварэння сумесных беларуска-расійскіх прадпрыемстваў (напрыклад, СП МАЗ-КАМАЗ), дык Міхаіл Мясніковіч назваў гэты працэс "вялотекущим", інфармуе ІТАР-ТАСС.

Фота — government.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі