Мясніковіч прадстаўнікам МВФ: Мы зацікаўленыя ў новай праграме

На яе пачатку беларускі прэм'ер адзначыў, што наша краіна зацікаўленая ў новай праграме супрацоўніцтва з МВФ. Мясніковіч нагадаў, што летась Беларусь не атрымала ад МВФ падтрымкі, на якую спадзявалася. "Нашы дзеянні ў мінулым няпростым годзе былі разлічаныя на ўласныя сілы, у першую чаргу канкурэнтнасць эканомікі, стабільнасць грамадзянскай супольнасці і ўзгодненую ды адказную працы ўлады", цытуе словы прэм'ера БЕЛТА.

Намеснік начальніка паўночна-ўсходняга аддзела Еўрапейскага дэпартамента МВФ, кіраўнік місіі па Беларусі Дэвід Хофман падкрэсліў, што візіт падрыхтоўчы для больш маштабнай місіі. Сярод іншага, ён прыехаў перад уступленнем на пасаду для знаёмства з прадстаўнікамі ўлады Беларусі.

Нагадаем, у траўні МВФ заклікаў афіцыйны Мінск правесці абяцаныя рэформы і стабілізацыйныя меры, каб атрымаць новыя пазыкі ад фонду. У справаздачы фонда адзначалася, што імкненне да высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заробкаў можа выклікаць новы віток інфляцыі і дэвальвацыі. На той час МВФ не быў гатовы крэдытаваць Беларусь.

На сённяшні дзень наша краіна мае запазычанасць перад МВФ на суму 3,5 млрд долараў. Гэтая пазыка мусіць быць пагашаная ў 2012-2014 гадах. У траўні старшыня Нацбанку Надзея Ермакова заявіла, што праблемаў з гэтым не будзе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі