Мясніковічу даручаць нафтавыя перамовы з Расіяй?

Міхаіл Мясніковіч будзе весці перамовы з Расіяй па пастаўках нафты на гэты год, адзначае interfax.by. Таксама на прэм'ер-міністра нібыта ўсклалі непасрэднае куратарства канцэрна "Белнафтахім". Раней працу канцэрна ва ўрадзе курыраваў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён жа на працягу апошніх гадоў узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па энергетычнай тэматыцы.

Нагадаем, што апошнія перамовы па пастаўках нафты ў Маскве праводзіў Сяргей Румас. Аднак ён не здолеў дамовіцца пра баласн нафтавых паставак. Беларусь хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон нафты. Расія ж гатовая паставіць 18,5 мільёна тон.

Таксама ананімная крыніца паведаміла, што ва ўрадзе Беларусі негатыўна ставяцца да планаў пяці буйных расійскіх кампаній атрымаць прыярытэт на пастаўкі нафты ў краіну. Беларускія ўлады пратэстуюць супраць расійскага манапалізму.

Фота — nzpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі