На 8 сакавіка Ярмошыну ўразіў Лазавік, а Лісіцкую расчараваў аднакласнік

Журналістку Марыну Коктыш напярэдадні свята спынілі супрацоўнікі ДАІ. У яе праверылі правы, а пасля ўручылі часопіс, кветкі і насенне.

“Я атрымала вельмі нечаканы падарунак ад Дзяржаўтаінспекцыі, – падзялілася ўражаннямі з Еўрарадыё Марына. – Мяне спынілі пасля пешаходнага пераходу. Спыталі, ці ведаю я, што парушыла. Вельмі ўважліва вывучылі правы, дакументы. У мяне спачатку склалася моцнае нервовае напружанне. Потым супрацоўнік ДАІ сказаў, што яны сёння вырашылі мяне павіншаваць, ўсміхнуўся і падарыў мне кветкі і падарунак”.



Марына кажа, што некалькі дзён таму яна сапраўды парушыла правілы, з-за чаго атрымала запіс у талон. Таму гэтым разам ёй пагражаў буйны штраф. З гэтага і вынікала напружанне і хваляванне, якое пасля змянілася ўсмешкай, прыгадвае Марына.

Сярод незвычайных падарункаў кіраўнік Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына прыгадала верш ад Мікалая Лазавіка. У ім, дарэчы, ён выкарыстаў некалькі гараскопаў і параўнаў кіраўніцу ЦВК з малпай ды змяёй.

Самае незвычайнае віншаванне зрабіў калісьці сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён склаў вершаванае віншаванне-гараскоп пра кожную жанчыну, якая ў нас працуе. Ён прыгадаў не толькі агульныя знакі гараскопа, але і да якога дрэва адносіцца і кім была ў мінулым жанчына”.



Нагадаем, прынамсі, нятленку сакратара ЦВК:

Ермошина создала свой стройный кипарис
На нём, как обезьяна, сидит и смотрит вниз
А там внизу — она же, очковая змея
Боятся её взгляда ЕС и их друзья
Она верблюд голодный, бессмертник свой жуёт
Она кентавр верховный — приказы всем даёт

А на гэтае свята 8 сакавіка кіраўніца ЦВК паедзе ў Бабруйск на дзявочнік з сяброўкамі.

“Літаральна ў нядзелю я выеду ў Бабруйск. Па-першае, я еду наведаць маці і павіншаваць яе са святам. А ўвечары мы збяромся, і нам будзе вельмі добра”.

А вядучая Тамара Лісіцкая на 8 сакавіка ўпершыню расчаравалася ў мужчынскіх падарунках. Гэта было ў трэцім класе.

Лісіцкая: “Памятаю сваё першае дамскае расчараванне. Да 8 сакавіка ўсе дзяўчынкі рыхтаваліся вельмі адказна. Падарунак мусіў дарыць хлопец, сусед па парце. Памятаю, я цягала хлопчыка за сабой у дзіцячую краму некалькі дзён, дзе прадавалася адна рэч. Я паказвала, што менавіта мне падабаецца, нават пальцам паказвала. Была ўпэўненая, што ён зразумеў. А на 8 сакавіка ён мне ўручыў гумавую качку, але гэта было зусім не тое!”



А вось баскетбалістка Юлія Дурэйка у жаночы дзень адзначае адразу два святы.

“Кожнае 8 сакавіка мы адзначаем і жаночы дзень, дзень народзінаў маці, гэтым і запамінаецца свята”.

А ў школе ў падарунак ад хлапцоў Юлія атрымлівала нататнікі і рамкі для фотакартак.

Еўрарадыё віншуе ўсіх жанчын са святам вясны і жадае, каб ў кожнай быў надзейны мужчына!

Фота: netradio.by, nv-online.info, www.belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі