На паседжанні ў Мядзведзева крытыкавалі сітуацыю з Бяляцкім

На паседжанні, як паведамляе сайт прэзідэнта Расіі, выступіў кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ. Ён заявіў, што Расія павінна рэагаваць на факты парушэння правоў чалавека ў краінах-партнёрах. 

Праваабаронца адзначыў, што расійскія дыпламаты часам робяць заявы пра сітуацыю з правамі чалавека ў іншых краінах зыходзячы з прынцыпу "вока за вока, зуб за зуб" — зважаюць на парушэнні толькі ў тых краінах, якія крытыкуюць Расію.

Як прыклад Джыбладзэ назваў Беларусь і сітуацыю са зняволеным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ён адзначыў, што Бяляцкі асуджаны не за ўхіленне ад падаткаў, а за шматгадовую працу ў галіне правоў чалавека. Для вырашэння гэтага пытання Расія амаль нічога не робіць, падкрэсліў праваабаронца. Ён перадаў Мядзведзеву зварот сяброў Савета па правах чалавека ў абарону Бяляцкага.

У сваю чаргу, расійскі прэзідэнт нагадаў, што і ён асабіста, і расійскія дыпламаты рабілі даволі цвёрдыя заявы наконт правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра непрымальнасць пераследу палітычных супернікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі