Неўязныя ў ЕС Уладзімір Макей і Юрый Чыж зоймуцца развіццём экспарту

У склад рады апроч міністра замежных спраў Макея і бізнэсоўца Чыжа ўключаныя прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, старшыня Мінаблвыканкаму Барыс Батура. Таксама ў савет увайшлі міністры эканомікі, гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і архітэктуры, транспарту, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях ды іншыя чыноўнікі — агулам 27 чалавек, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што ў "чорны спіс" Еўрасаюза Юры Чыж трапіў у сакавіку 2012 года як бізнэсмэн, які фінасава падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. А Уладзімір Макей трапіў пад санкцыі ЕС у студзені 2011 года ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Фота — inmarkon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі