Ноэль Галахер і Дэйман Албарн выступілі разам (відэа)

Былы фронтмэн Oasis Ноэль Галахер і лідар Blur Дэйман Албарн выступілі разам на дабрачынным канцэрце ў Лондане. Пра гэта піша часопіс NME. Некалі пасвараныя Галахер і Албарн разам з гітарыстам Blur Грэмам Коксанам і вакалістам The Jam Полам Уэлерам выканалі песню Blur “Tender”. Выступ музыкаў адбыўся 23 сакавіка ў межах дабрачыннага фэсту “Teenage Cancer Trust”, сродкі ад якога ідуць на дапамогу дзецям і падлеткам, хворым на рак і лейкемію. Галахер актыўна падтрымлівае фэст і выкарыстоўвае свой аўтарытэт для прыцягнення да ўдзелу ў ім славутых музыкаў. У 2011-м, пасля доўгіх гадоў непрыязнасці, Галахер і Албарн вырашылі аднойчы сыграць разам. Між тым, напачатку сваіх кар’ер музыкі не раз дазвалялі сабе не самыя прыемныя выказванні наконт адзін аднаго, а Галахер зычыў гурту Blur “захварэць на СНІД усім складам”.

Фота: metro.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі