Някляеву нанёс візіт доктар са шпіталя КДБ

Спачатку палітыка агледзелі дактары "хуткай", а праз некаторы час з’явіўся доктар са шпіталя КДБ. "Мы яго, вядома, не выклікалі. Гэта, як я разумею, ініцыятыва следчых органаў", — распавяла "Народнай волі" Вольга Някляева.

Вольга адзначыла, што доктар падышоў да візіту прафесійна: старанна агледзеў пацыента, распісаў схему лекавання, пракансультаваў наконт галаўных боляў і боляў у страўніку.

Акрамя таго, быў дасягнуты кампраміс і з "ахоўнікамі". Зараз Някляева будуць загадзя папярэджваць аб часе допыту, каб яго жонка магла скарэктаваць свае планы і на гэты час не пакідаць кватэру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі