Пачалася будоўля жылога раёна па кітайскіх нарматывах (фотарэпартаж)
Кітайскія спецыялісты і будаўнікі спачатку пабудуюць офіс кампаніі "БіЮСіСі" і гатэль для будаўнікоў з Кітая.
Кітацы ўжо ўладкаваліся на будаўнічай пляцоўцы. У гэтым будынку размясціўся офіс.
Уваход на будаўнічую пляцоўку ахоўваецца. Здымаць, без дазволу кіраўніцтва, не дазволілі.
У Мінск ужо прыбылі 50 кітайскіх спецыялістаў.
У "Лебяжым" пабудуюць 33 дамы на 20 тысяч жыхароў. Палову пабудуе кітайская кампанія.
Спачатку тут з'явіцца комплекс з офісам кампаніі і гателям кватэрнага тыпу для спецыялістаў і рабочых з Кітая. Потым гэтыя кватэры прапануюць набыць беларусам.
Тэхнікі на будоўлю пакуль працуе мала. А раніцай у панядзелак яна амаль не працавала.
Паўсюль надпісы толькі па-кітайску.
Офіс кампаніі павінны пабудаваць ужо у 2012 годзе. А ўвесь жылы комплекс пабудуюць у 2016.
Агульны кошт інвестыцыйнага праекта складзе каля 200 мільёнаў долараў.
А гэта ўжо беларуская частка будоўлі. Тут праца ідзе таксама паволі. Рабочых не шмат. Але ж у кітайцаў знешне усё выглядае больш акуратна, нават дарожка да офіса выкладзеная чырвонай цэглай.
Да самога жылога комплекса пачалі будаваць дарогу. Беларуская частка знаходзіцца бліжэй да "Мінск-Арэны", кітайская далей, недалёка ад цэнтра "Hyundai", які відаць на гарызонце.