Праваабаронцы будуць назіраць і за байкотам выбараў
Нагодай для такога назірання сталі заявы некаторых палітычных сілаў.
Паводле новага заканадаўства, выбарчыя камісіі абавязаныя штодзень вывешваць лічбу выбаршчыкаў, якія прагаласавалі. Назіральнікі будуць самі фіксаваць яўку і параўноўваць са звесткамі камісіі.
Але з практыкі назірання за мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі відаць, што часам камісіі не вывешваюць гэтыя пратаколы, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Стэфановіч: "Акцэнт — на яўцы выбаршчыкаў. Будзем параўноўваць з тым, што адбывалася на мінулых выбарах, каб разумець дынаміку. У парламенцкіх выбарах будуць і новыя моманты — выбарчыя фонды, напрыклад. Раней не кандыдаты не маглі імі карыстацца".
Дарэчы, гэта першыя парламенцкія выбары, якія будуць праходзіць па новым выбарчым заканадаўстве.
Праваабаронцы будуць спрабаваць супрацоўнічаць з іншымі назіральнікамі, у тым ліку з АБСЕ і Назіральнай місіі СНД. Праўда, запрашэнні місіі СНД накіроўваюцца не першы раз, але пакуль супрацы не атрымалася.
"Ці захочуць з намі супрацоўнічаць назіральнікі ад "Белай Русі" і БРСМ — пабачым", — кажа старшыня БХК Алег Гулак.
Фота — з архіву svaboda.org