Праваабаронцы: Нельга загадзя казаць, што выбары несправядлівыя

Прадстаўнік кампаніі пабываў ужо на першым паседжанні Цэнтравыбаркама.

"Сітуацыя у краіне перад выбарамі складаная і неспрыяльная. Бо ў краіне існуюць палітзняволеныя, рэгулярна з'яўляецца інфармацыя пра затрыманні. Гэта стварае нядобры фон для правядзення кампаніі. Мы загадзя не гаворым, што выбары несправядлівыя. Мэта нашага назірання, якое не звязана з палітычнымі партыямі — аб'ектыўна адлюстраваць тое, што адбываецца. Будзем назіраць і казаць тое, што ёсць. Калі будзе лепш, чым раней, і будуць выконваюцца нормы заканадаўства, мы пра гэта будзем гаварыць. Калі будзем бачыць, што не выконваецца, то будзем гэта адлюстроўваць", — кажа старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак.

Праваабаронцы абяцаюць закрыць назіральнікамі 106 выбарчых акругаў са 110. Там за выбарамі будуць назіраць доўгатэрміновыя назіральнікі. Непасрэдна ў дзень выбараў за падлікам галасоў будзе назіраць 400 чалавек.

Кампанія не прадстаўляе ніякую партыю ці палітычную сілу. Назіранне будзе рабіцца толькі сіламі саміх праваабаронцаў — БХК і праваабарончага сайту "Вясна".

Фота — belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі