Прэм'ер Мясніковіч аб'едзе Гродзенскую вобласць
У сераду ён здзяйсняе працоўную паездку.
Прэм'ер-міністр спачатку заедзе ў Смаргонь, дзе азнаёміцца з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекту па будаўніцтве вытворчасці мэблевай пліты. Пасля Міхаіл Мясніковіч ацэніць вынікі будаўніцтва ГЭС на Нёмане.
Працоўная паездка скончыцца наведваннем Гродна, дзе, між іншым, Мясніковіч завітае ў абласны тэатр лялек, каб паглядзець, як ідзе яго рэканструкцыя, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net