Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама: Блогеры — не журналісты!

У блогу (!) GUVD_Minsk з’явіліся парады для журналістаў наконт працы на “маўклівай” акцыі і стасункаў з людзьмі ў цывільным. Між іншага, кіраўнік прэс-службы Аляксандр Ластоўскі адзначыў:

“Калі вы журналіст, у вас мусіць быць рэдакцыйнае пасведчанне або акрэдытацыя МЗС РБ пэўнага ўзору. Калі ў вас гэтых дакументаў няма ці вы адмаўляецеся іх прад'явіць — вы з'яўляецеся ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі і, адпаведна, можаце быць затрыманыя па арт 23.34 КоАП РБ… Блогеры і фрылансеры паводле беларускага заканадаўства — не журналісты, але невялікія выключэнні могуць быць зробленыя тым, каго я ведаю асабіста. Такім неабходна мець з сабой дакумент, які пацвярджае асобу, і знайсці мяне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі