Прэса Камбоджы: нам дапамогуць завабіць беларускіх турыстаў
Падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Камбоджу старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты заявіў, што будзе прамаваць камбаджыйскі турызм у Беларусі.
Камбаджыйская прэса прыводзіць наступныя словы Міхаіла Мятлікава:
“Шмат беларускіх турыстаў наведвае В’етнам і Тайланд. Я хачу заахвоціць турыстычны сектар Камбоджы распавесці нашаму рынку пра камбаджыйскія мора, гатэлі і кошты на жыллё. Я спадзяюся, што на пачатковым этапе зацікавяцца каля 10 тысяч турыстаў”.
Нагадаем, беларуская дэлегацыя знаходзілася ў Камбоджы 10-13 лютага.