“Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” зноў змяняе фармат
28 верасня арганізатары вырашылі прымеркаваць акцыю маўчання да матча БАТЭ-“Барселона”.
У выніку нібыта мае атрымацца “ноч апладысментаў”. Арганізатары прапанавалі пасля гульні ўсім, хто жадае ўдзельнічаць у “маўклівым пратэсце”, ісці ў бок мeтро “Кастрычніцкая” разам з натоўпам і пляскаць у ладкі. Акцыя павінна працягвацца прыкладна да гадзіны ночы. Такая інфармацыя з’явілася на старонцы арганізатараў маўклівых пратэстаў.
На дадзены момант за падобны фармат правядзення “маўклівай акцыі” выказалася дзьве траціны удзельнікаў групы. Яшчэ траціна выступае супраць.
Нагадаем, што матч БАТЭ – “Барселона” пройдзе ў бліжэйшую сераду 28 верасня.