Sang Sattawood: Інтэрнэт ды сацыяльныя сеткі нам вельмі дапамагаюць
Напярэдадні выхаду дэбютнага альбома музыкі гурта распавялі, як ён пісаўся, хто ў гурце прафесійна займаецца спамам, і даведаліся, што такое Рок-каранацыя.
У нашай студыі дастаткова малады, але ўжо нашумелы гурт Sang Sattawood, які рыхтуе выданне дэбютнага альбому пад назвай “Tree”. Менавіта гэта і стала нагодай для сустрэчы з вакалісткай гурта Кацярынай Усавай, бубначом Яўгенам Сухавеям ды гітарыстам Антонам Гейстэрам.
Еўрарадыё: Ведаю, вы пішаце альбом ад самага стварэння калектыву. Як вы вызначаліся з будучай стылістыкай, з будучым матэрыялам?
Яўген Сухавей: На самой справе, мы ніколі не думалі над тым, якім будзе наш альбом. Мы проста
гралі. Нашы дэма-запісы – гэта тое, якімі мы былі на момант стварэння. Потым у нас было вельмі шмат песень і яны
былі ў розных стылях…
Кацярына Усава: Але гэта, перш за ўсё, з-за таго, што ўсе нашы песні пішуцца
імправізацыйна Але гэта, перш за ўсё, з-за таго, што ўсе нашы песні пішуцца імправізацыйна.
Яўген Сухавей: Так! Мы прыходзім, уключаем запіс…
Кацярына Усава: На айфоне! А! Яшчэ ў Жэні ёсць плэер! (смяецца)
Яўген Сухавей: Так, уключаем запіс і пачынаем імправізаваць. Потым усё гэта адслухоўваем,
выбіраем кавалачкі, якія нам падабаюцца і ад іх ужо пачынаем плясаць. Карацей, як U2.
Кацярына Усава: Бывае так, што мы выканалі песню два гады таму, а потым знайшлі яе ў нашай
медыятэцы, і вярнуліся да яе.
Антон Гейстэр: Калі здолелі падабраць..! У выніку ў нас назапасілася песень 30, а з
напрацоўкамі будзе і 50. А на альбом мы выбралі 12-13, паглядзім, як будзе.
Еўрарадыё: А калі
прызнацца, то ёсць у вас нейкія куміры? Ці знаходзіце вы падабенства сваіх песень і трэкаў кагосьці, каго вы любіце,
слухаеце, паважаеце?
Яўген Сухавей: Скажу за сябе, што мне вельмі падабаецца гурт The Mars Volta. Я
пераймаю іх стыль, наколькі гэта магчыма, лічу іх вельмі таленавітымімне вельмі падабаецца гурт The Mars Volta. Я пераймаю іх стыль, наколькі гэта магчыма, лічу іх вельмі таленавітымі.
Кацярына Усава: Складана назваць кумірамі, але ёсць людзі, якіх я перыядычна ўстаўляю сабе ў
вушы. Але адпавядаць ім немагчыма! На тое яны і ёсць куміры. Пераймаць такіх людзей, як Арэта
Франклін, ці Джэніс Джоплін – абсалютна бессэнсоўна! Таму… я перадаю словы Антону.
Антон Гейстэр: За сябе скажу, што мне вельмі падабаецца калектыў The Mars
Volta (смяецца). Я знаходжу ў іх натхненне. Але не скажу, што спрабую неяк капіраваць, здымаць іх
тэмы. Гэта Жэня ў нас любіць паігрываць модныя партыі…Я яшчэ не дарос да таго, каб граць як
Амар Радрыгез. Але гэта не кумір, гэта, хутчэй, модны арыенцір.
Яўген Сухавей: А для мяне кумір! Я вось на іх канцэрт ездзіў і з задавальненнем з’езджу
яшчэ раз. Гэта адзіны гурт, на канцэрт якога я б вось так вось паехаў.
Еўрарадыё: Ну, а калі вярнуцца да вашай музыкі, то яна падобная да музыкі тых жа The
Mars Volta? Ці ўсё ж гэта вы слухаеце, а робіце зусім іншае.
Кацярына Усава: Я лічу, што ўся музыка, якую чалавек слухае цягам жыцця, якая, ўмоўна кажучы,
падабаецца мозгу, адкладаецца на падкорцы. І потым інсталюецца на тваю творчасць. То бок мы не граем пост-панк. Ёсць
рамкі, але яны неўсвядомленыя. Мы ніколі не збіраліся і не казалі адзін аднаму, маўляў, даваце-ка замуцім псіхадэліку, ці які-небудзь кантры клаб!Мы ніколі не збіраліся і не казалі адзін аднаму, маўляў, даваце-ка замуцім псіхадэліку, ці які-небудзь кантры клаб!
Хоць я вельмі люблю розную фолк-музыку.
Еўрарадыё: Вы сабраліся ў 2010-м годзе, атрымліваецца, над альбомам вы працуеце ўжо амаль 2
гады! Чаму так доўга?
Кацярына Усава: У нас ніколі не было непасрэднай мэты, запісаць альбом. Проста гэты альбом
з’яўляецца такім вынікам. Можна сказаць, што ў нас дэд-лайн. Калі мы не запішам яго цяпер, то не запішам ніколі.
Таму трэба падвесці нейкую рысу, нешта такое, што можна паслухаць, нешта пакінуць пасля сябе. Бо ёсць адчуванне, што
ўсё вельмі эфемерна. Таму для мяне гэты альбом проста як мяжа.
Еўрарадыё: На альбоме будуць песні, якія ўжо выдаваліся ў выглядзе дэма. Ці змяніліся яны, і
як?
Яўген Сухавей: Нельга сказаць, што раней мы штосьці не ўмелі, таму запісы на альбоме будуць
лепшыя, чым на дэмаНельга сказаць, што раней мы штосьці не ўмелі, таму запісы на альбоме будуць лепшыя, чым на дэма.
Альбомныя версіі проста будуць іншымі. Немагчыма цалкам і дакладна паўтарыць тое, што было зроблена два гады таму.
Кацярына Усава: Ён проста будзе мякчэйшы, больш гарманічны. Будзе менш запанкаванасці. Больш
будзе, так бы мовіць, старой музыкі, старэйшай за 60-я гады. Я маю на ўвазе вакальныя партыі, але пры гэтым
захаваюцца гаражныя рыфы.
Антон Гейстэр: Для мяне ўсё засталося па-ранейшаму (смяецца).
Яўген Сухавей: Плюс – новыя песні збольшага лясныя. Сярод іх толькі дзве больш-менш
“дзвіжовыя”, астатнія – пра канец свету.
Еўрарадыё: А ці звязаныя песні сэнсава, ці ёсць канцэпцыя? І ўсё ж, калі чакаць?
Кацярына Усава: Песень будзе, я думаю, хоць у хлопцаў ёсць сумневы, 12, а не 13Песень будзе, я думаю, хоць у хлопцаў ёсць сумневы, 12, а не 13! Гэта залежыць ад нашага
гукарэжысёра, так Жэня? (смяецца). А сэнс песень – гэта не толькі словы, але і гучанне. А гук у нас больш
туманны, лясны… карацей, не рапчына (смяецца). У нас больш сонца ды аголеных… галоваў. Што тычыцца тэкстаў,
то я б не сказала, што гэта адзін толькі лес. Можна аб’яднаць агульнай тэмай “Пэўнае месца жыхарства, якое ўключае
розныя ландшафты, людзей і не толькі”.
Карацей, мы спяваем пра ўсё, што жыве. Міфы і легенды (смяецца). Ёсць песні апавядальныя, ёсць песні пра міфічныя месцы, пра міфічныя істоты.
Еўрарадыё: А адкуль такая тэматыка? Гэта неяк звязана з захапленнямі ў жыцці, ці не?
Кацярына Усава: Не, там няма непасрэдна пра барана і дзяўчыну (смяецца). Я не ведаю,
адкуль гэта бярэцца. Калі ты ведаеш, адкуль браць тэксты, рыфы, ці што іншае, то можна туды залазіць у любы момант і
іх даставаць. Але так не атрымліваецца, яны выходзяць самі.
Еўрарадыё: Добра! Прэзентацыя ужо зусім хутка, а ці будзе да яе гатовы альбом?
Яўген Сухавей: Ва ўсялякім выпадку, мы плануем, што ў інтэрнэце ён з’явіцца да канцэртаВа ўсялякім выпадку, мы плануем, што ў інтэрнэце ён з’явіцца да канцэрта.
Кацярына Усава: А вось у мяне такіх планаў няма…
Яўген Сухавей: Але гэта і не з’яўляецца абавязковай умовай. Калі, мы не паспеем, то выдадзім
пазней, пасля канцэрта. Шмат якія гурты так робяць. Яны катаюць тур у падтрымку альбома, а потым яго выдаюць.
Еўрарадыё: Гэта будзе толькі інтэрнэт-рэліз?
Яўген Сухавей: Хутчэй за ўсё, дыскі друкаваць мы не будзем. Калі і зробім, то якіх 50
падарункавых асобнікаў, каб занесці на радыё, падарыць каму-небудзь. Зараз дыскі выдаваць немэтазгодна. Яны ўжо
разам з касетамі пайшлі туды, дзе стужка.
Еўрарадыё: Ну, і калі
прэзентацыя одбудзецца хутчэй, чым выданне альбому, то што на ёй чакаць? Дарэчы, будзе яна 12 красавіка ў клубе
Re:Public разам з прэзентацыяй дэбютніку гурта Clover Club.
Яўген Сухавей: Мы асабліва не будзем дадаваць да выступу нейкай атрыбутыкі. Адыграем усе нашы
песні, выканаем некалькі кавераў, плюс – у нас будзе дуэт. Але няхай гэта будзе сюрпрызам. Падчас выступу будзе
транслявацца фільм з субтытрамі. Будзе, чым заняцца, карацей.
Кацярына Усава: Людзі, якія не пажадаюць слухаць гурт Sang Sattawood, будуць
глядзець выдатнае кіноЛюдзі, якія не пажадаюць слухаць гурт Sang Sattawood, будуць глядзець выдатнае кіно Жана-Люка Гадара “Bande a part”. Гэты фільм быў
калісьці абраны для супастаўлення з намі, як з вобразам, падчас выхаду нашых дэмак. Паводле гэтага фільма, Берталучы здымаў
сваіх “Летуценнікаў”. Фільм пра двух хлопцаў ды дзяўчыну. Асацыяцыі відавочныя. Гэта чорна-белае
кіно, якое заўсёды дэманструецца з субцітрамі. Ён будзе на паралельнам экране, які будзе за гледачамі.
На галоўным экране, які за намі, будуць дэманстравацца фільмы розных эксперыментальных рэжысёраў. То бок, можна будзе паслухаць і паглядзець. Візуалізацыя будзе, але гэта не будуць шарыкі, хлапушкі ды аголеныя бабы. Аголеныя дзеўкі будуць пасля!
Еўрарадыё: Ну, добра! З альбомам ды прэзентацыяй больш-менш зразумела. Ведаю, што вельмі сур’ёзную ролю ў вашым жыцці адыгралі сацыяльныя сеткі. Праз іх вы знаходзіце цікавыя кантакты, дзякуючы ім, у вас ужо нямала нейкіх супольных праектаў. Можаце больш падрабязна пра гэта?
Яўген Сухавей: Сапраўды, інтэрнэт ды сацыяльныя сеткі нам вельмі дапамаглі і дапамагаюць. Каця
ў нас прафесійны спамер, яна вельмі шмат вольнага часу аддавала на тое, каб раскідаць інфармацыю пра нас розных
замежнікахКаця ў нас прафесійны спамер, яна вельмі шмат вольнага часу аддавала на тое, каб раскідаць інфармацыю пра нас розных замежніках.
Кацярына Усава: Скажам, што Facebook зусім нядаўна шырока разышоўся па СНД. На
“Фэйсе” вельмі шмат творчых людзей, з якімі можна супрацоўнічаць, і грэх гэтым не карыстацца. Тут вялікую ролю
выконвае поспех, бо чалавек, якому ты спаміш, можа табой не зацікавіцца. А можа, пажадае з табой пазнаёміцца. Вельмі
шмат туркаў, для мяне вельмі карыснае гэта было “падарожжа”, вельмі шмат “уражанняў” ад Турцыі.
Яўген Сухавей: Дзякуючы Каціным атакам, мы пасупрацоўнічалі з немцамі, якія
зрабілі нам рэміксы і хацелі выдаць невялікім накладам вініл. Маскоўскі індзі-электроншчык зрабіў нам рэмікс, які
потым быў выкарыстаны ў рэкламным роліку. Рэміксаў у нас было вельмі шмат.
Кацярына Усава: Асабліва ў Германіі. Такое адчуванне, што там жывуць выключна тэхнапанкі.
Рок-музыку, падаецца, там ніхто не грае. Гурт Scooter нікуды не
знік. Усё, як было ў 90-я, так і засталосяГурт Scooter нікуды не знік. Усё, як
было ў 90-я, так і засталося. Ды і ўвогуле, электроншчыкаў у свеце нямерана стала.
Яўген Сухавей: Але гэтыя рэміксы не такія, як у нас робяць: тая ж самая песня, толькі
накладзены біт.
Кацярына Усава: Адзін з такіх трэкаў пайшоў на прома-ролік новай калекцыі Кіры
Пласцінінай. Іншы пайшоў на відэа маладога брытанскага дызайнера, якое паказвалі на лонданскім тыдні моды…
Здымала відэа наша сяброўка, якая жыве і вучыцца ў Лондане. Яна ж пажадала і кліп нам зняць. Гэта складана, але…
Яўген Сухавей: Адным словам: інтэрнэт – наша ўсё!
Еўрарадыё: А тое, што вашы трэкі ўзялі для гэтых модных паказаў, кажа вам самім, што вы граеце
модную музыку?
Кацярына Усава: Справа ў тым, што там жа музыка пайшла не чыста наша! Усё ж пераробленая…
Еўрарадыё: А будзе працяг супрацоўніцтва з гэтымі мадэльерамі? Ці, можа, у вас увогуле пайшло
такое модна-паказнае адгалінаванне творчасці?
Кацярына Усава: Усе гэтыя супрацоўніцтвы былі спантанныя. Таму пра планы казаць складана. Кажу
ж, што тут даволі вялікую ролю грае шанец. Спадабаецца каму-небудзь – будзем супрацоўнічаць з задавальненнем. Не
спадабаецца – будзем супрацоўнічаць без задавальнення Спадабаецца каму-небудзь – будзем супрацоўнічаць з задавальненнем. Не спадабаецца – будзем супрацоўнічаць без задавальнення (смяецца).
120404
INTER 4.mp3
Еўрарадыё: Апошнім часам зразумеў, што адным з непрыемных пытанняў для маладых
музыкаў з’яўляецца пытанне беларускай сцэны. А як вы лічыце, ці можна тут прафесійна займацца рок-музыкай?
Яўген Сухавей: Перадумовы для гэтага ёсць. У нас ёсць пара клубаў, дзе можна граць канцэрты, у
нас ёсць, дзе рэпетаваць, ёсць СМІ, якія могуць распавядаць пра музыку…У нас ёсць пара клубаў, дзе можна граць канцэрты, у нас ёсць, дзе рэпетаваць, ёсць СМІ, якія могуць распавядаць пра музыку…
Агулам, дзе б ты ні жыў, ты ўсё адно не можаш увесь час знаходзіцца ў гэтым месцы. Усе музыкі, якія займаюцца
прафесійна, нават, калі жывуць у Нью-Ёрку, пачынаюць катацца па свеце. Іншая справа, што мы займаемся гэтым для
ўласнага задавальнення. Мы ўжо ездзілі па Расіі, неяк зачапіліся там за арганізатараў.
А што тычыцца нашай рок-сцэны, то складана адказаць. У нас усё стаіць на непрафесійнай базе. Гурты ўкладаюць свае рэсурсы: час, грошы… але за гэта нічога не атрымліваюць. Такія гурты будуць існаваць да таго часу, пакуль ім гэта будзе цікава. У нас яшчэ не так усё дрэнна з канцэртамі і рок-гуртамі. Да прыкладу, у Расіі з гэтым усё вельмі дрэнна. Гурты нашага ўзроўню там увогуле не збіраюць людзей, прыходзіць чалавек 10. Так што ў нас можна быць папулярным (смяюцца).
Еўрарадыё: Вашы песні ўжо пабывалі ў Еўропе, а вы самі плануеце?
Яўген Сухавей: Мы дасылалі некалькі запытаў на фестывалі.
Кацярына Усава: Я рэаліст! Зразумела, я дасылала, але іх жа безліч, нават няма сэнсу,
спрабаваць пералічыць! А на Siget… Калі працуе спам-машына па ўсім свеце, і ўсе 10 мільёнаў гуртоў
толькі з Нью-Ёрка дасылаць заяўкі на які-небудзь нармальны фэст… Я дасылала дыскі і не толькі, некаторыя вярталіся…
Вельмі складана, карацей, вельмі вялікая прастора занятая… на адзін квадратны метр мільён гуртоў.Вельмі складана, карацей, вельмі вялікая прастора занятая… на адзін квадратны метр мільён гуртоў.
Трэба быць рэалістам і займацца гэтым хоць бы і для свайго задавальнення. Некалі чула інтэрв’ю аднаго знакамітага піяніста. Нават у класічнай музыцы, дзе сапраўды важны прафесіяналізм, ужо адсутнічае паняцце якасці. На столькіх прафесіяналаў, не толькі тэхнічных, але і эмацыйных, што яны самі ўжо кажуць, што надышоў час мэнэджменту нават у гэтым стылі. А пра рок-музыку я ўвогуле маўчу. Зараз час менавіта мэнэджараў.
Яўген Сухавей: Можа, летам выступім на некаторых беларускіх фестывалях, можа, з’ездзім куды за
мяжу, будзе бачна.
Кацярына Усава: Наша музыка не танцавальная, а гэта важна. Яе лепш слухаць.. стоячы
(смяецца).
Еўрарадыё: А як вы ставіцеся да ўзнагародаў, вось днямі прайшла “Рок-каранацыя”
Кацярына Усава: Што гэта?
Яўген Сухавей: Ну, ты што!? Гэта ж галоўная падзея…
Кацярына Усава: Гэта там дзе Піт Паўлаў?
Еўрарадыё: Так! Менавіта!
Кацярына Усава: Тады я не ведаю, што гэта такое (смяюцца). Але я сёння пагуглю і ўсё
пра даведаюся!
Еўрарадыё: Засталося толькі нагадаць, што 12 красавіка ў клубе Re:Public
адбудзецца прэзентацыя дэбютнага альбома Sang Sattawood “Tree”. Яна будзе бясплатнай. На гэтым жа
канцэрце прэзентаваць свой дэбютнік “Random Mood Jukebox” будзе яшчэ адзін вельмі класны гурт
Clover Club. Можа, ёсць, што дадаць, ці прарэкламаваць напрыканцы?
Кацярына Усава: Я нядрэнны фатограф, мае фотасессі вельмі танныя, а здымаю я ўсё!
Антон Гейстэр: Прыходзьце на прэзентацыю нашага альбома!
Фота: afisha.ru,
ultra-music.com, another.by