Андрэя Саннікава перавялі ў іншую калонію
Экс-кандыдата ў прэзідэнты перавялі з Наваполацкай у Бабруйскую папраўчую калонію.
Пра гэта "Хартыі'97" паведаміла жонка палітвязня Ірына Халіп. 21 верасня яна атрымала тэрміновую тэлеграму пра перавод мужа ў іншую асаду.
Халіп мяркуе, што перавод у Бабруйск — гэта спроба націснуць на Саннікава, бо ў Наваполацкай калоніі ён карыстаўся аўтарытэтам у зняволеных.
Нагадаем, 20 верасня стала вядома, што з Горацкай калоніі пераводзяць палітвязня Змітра Дашкевіча. У якую менавіта калонію яго адправяць, пакуль не вядома.