Саша Варламаў застанецца ў турме прынамсі да траўня
Мадэльеру ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.
Траулька: “Тэрмін расследавання крымінальнай справы і тэрмін знаходжання пад вартай працягнутыя да траўня 2012 года”.
Нагадаем, Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 9 месяцаў. Ад пачатку яго вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе на дызайнера пачалі яшчэ дзве справы — за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства.
Фота — bymedia.net