Савет рэспублікі зацвердзіў Ярмошыну старшынёй ЦВК

Указ прэзідэнта № 575 аб яе прызначэнні быў падпісаны 13 снежня, інфармуе БелаПАН. Прадстаўляючы Ярмошыну, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей адзначыў, што “яна заўсёды была на людзях, асабліва ў перыяд важных палітычных кампаній”.

Як заявіў Макей, Ярмошына зрабіла вялікі асабісты ўнёсак у развіццё выбарчай сістэмы ў Беларусі. Яна працуе ў складзе Цэнтрвыбаркама з 1992 года, на пасадзе старшыні — з 1996 года. Па словах Ярмошынай, ЦВК “навучыўся супрацьстаяць любым формам ціску, у тым ліку міжнароднага, і ў далейшым будзе дзейнічаць з пазіцыі здаровага сэнсу ў інтарэсах выбаршчыкаў нашай краіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі