Сёння пройдзе чарговая акцыя маўклівага пратэсту

29 чэрвеня а 19-ай гадзіне мае адбыцца традыцыйная акцыя маўклівага пратэсту, падчас якой яе удзельнікі кожную сераду выходзяць на галоўную плошчу свайго горада без сцягоў і лозунгаў. Гэта ўжо чацвёртая падобная акцыя. Мінулая, якая адбылася 22 чэрвеня, прайшла больш чым у 50 населеных пунктах краіны. Яе вынікам стала затрыманне каля 400 чалавек. Значная частка з іх пазней атрымала штраф за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

У сталіцы акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная праз сацсеткі, павінна прайсці на Кастрычніцкай плошчы. Тыдзень таму улады не дазволілі ўдзельнікам прайсці на плошчу, перакрыўшы яе турнікетамі. А на сёння на галоўнай плошчы Мінска запланаваная вялікая дыскатэка з удзелам сяброў БРСМ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі