Сёння пройдзе чарговая акцыя “Стоп-бензін”

Фармат акцыі будзе такім жа, як і 7 чэрвеня. Арганізатары просяць удзельнікаў пратэсту ад 19-ай гадзіны выязджаць на праспект Незалежнасці і рухацца па ім з невялікай хуткасцю. Пры гэтым стараючыся не займаць крайнія палосы, прызначаныя для аўтобусаў.

Прычынай чарговай незадаволенасці аўтамабілістаў стала павышэнне коштаў на паліва, якое адбылося сёння. Кошты выраслі ў сярэднім на 3%.

Нагадаем, што папярэдняя акцыя “Стоп-бензін” прайшла 7 чэрвеня і мела вялікі розгалас. У ёй узялі ўдзел некалькі соцен аўтамабіляў. Праспект Незалежнасці на працягу дзвюх гадзін быў фактычна заблакаваны. Ужо 8 чэрвеня Лукашэнка загадаў знізіць кошты на паліва.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі