Шаркоў: “Ніякай акцыі “Стоп-бензін” не будзе”
На думку дырэктара інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі "За аўто", людзі больш не гатовыя пратэставаць.
“А якія прычыны, каб нешта было? Няма на гэта ніякай нагоды, няма інтарэса такога ў людзей. Каб нешта гучна казаць, трэба спачатку пачуць іншы бок, зразумець, чаму так здарылася. Адпаведна людзі не хочуць нічога рабіць, няма настрою такога”, -- расказаў Арцём Шаркоў Еўрарадыё.
Ён лічыць, што акцыі пратэсту аўтамабілістаў могуць аднавіцца летам толькі ў тым выпадку, калі паліва працягне даражэць. І не на 5%, а на 10-15%.
Нагадаем, што ў ноч з 13 на 14 сакавіка канцэрн “Белнафтахім” падняў кошты на паліва ў сярэднім на 5%. Гэта першае падаражанне ў 2012 годзе. У 2011 годзе кошты на паліва паднімаліся шмат разоў, што выклікала гучныя акцыі пратэсту аўтамабілістаў.
Фота: bymedia.net