Сіноптыкі: На свята 1 траўня ў Беларусі чакаецца да +29 градусаў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў:
130425_rabaunadvorje.mp3
"На жаль, чакаецца дажджлівае надвор'е. На большай тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, падчас якіх — шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду".

Паводле слоў Рабава, у суботу ў дзённыя гадзіны чакаецца ад 10-12 цяпла на поўначы краіны да 25-27 — на поўдні. У нядзелю пройдуць кароткачасовыя дажджы (на Гомельшчыне — навальніцы), на поўдні ўжо толькі да 22 градусаў.

На наступным тыдні стане цяплей — ад 13 да 18 цяпла ў панядзелак і да 26 градусаў у аўторак удзень. А вось 1 траўня, у святочны дзень, папярэдне прагназуецца 20-26 градусаў (на поўдні — да 29-ці). У асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі