Лукашэнку "намінавалі" на Нобеля
Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік лічыць, што беларускі лідар варты такой узнагароды за дасягненні ў эканоміцы.
Нобелеўскай прэміі заслугоўвае ідэя пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, пэўны старшыня ФПБ. Яна уяўляе сабой ідэю "сусветнага значэння, новае слова ў тэорыі развіцця грамадства і дзяржавы".
Для пераходу да такога дзяржаўнага ладу, на думку кіраўніка ФПБ, Беларусі трэба "правільна вызначыць прыярытэты, знайсці практычныя шляхі вырашэння праблем, якія узнікаюць пры пабудове грамадства з сацыяльна арыентаванай эканомікай, перамагчы ўнутраную карупцыю, разгільдзяйства, разбазарванне наяўных рэсурсаў, абстрагавацца ад руціны мінулага".
Старшыня федэрацыі адзначыў, што на шляху да падобнай дзяржавы стаяць такія праблемы, як "рост коштаў на тавары і паслугі, адсутнасць кантролю дзяржавы за эканамічнымі працэсамі, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва", цытуе Леаніда Козіка Радыё Свабода.