Стратэгія кампаніі “Гавары праўду!” “Выратуем Беларусь” правалілася?

110912 Dzmitryeu s.mp3

Міжтым, у жніўні кампанія “Гавары праўду!” распачала збор подпісаў у рамках стратэгіі “Выратуем Беларусь”. Кампанія планавала сабраць да 25 верасня 100 тысяч подпісаў за дэмакратызацыю Выбарчага кодэксу.

З гэтай нагоды Еўрарадыё пагутарыла з адным з яе лідараў Андрэем Дзмітрыевым. Дзмітрыеў паведаміў, што збор подпісаў пад законапраектамі ідзе цяжка:

Дзмітрыеў: “У нас актывісты збіраюць тры подпісы – адзін за вырашэнне нейкай лакальнай кампаніі і два пад тымі законапраектамі, якія вы зараз агучылі. Магу сказаць шчыра, што сёння подпісы збіраюцца даволі цяжка. І аб гэтым у нас кажуць усе рэгіянальныя арганізацыі. Дзесьці гэта лепей, дзесьці не так добра. Але страх і, па-другое, не вера ў тое, што насамрэч нешта можна змяніць – гэта сёння асноўная праблема, з якой мы сутыкаемся ў рэгіёнах”.

На сёння сабрана 15 тысяч з планаваных 100. Дзмітрыеў паведаміў, што збор подпісаў плануецца працягваць. 25 верасня будзе падведзены вынік, колькі засталося. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі