Суд палічыў прыгавор Віталю Рымашэўскаму справядлівым
У Фрунзенскім судзе сталіцы палітыку вярнулі яго касацыйную скаргу.
Яе не сталі разглядаць, бо касацыя “мае недастаткова аргументаў аб няправільнасці прысуду”. Цяпер у сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і былога кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага ёсць адзін працоўны дзень на тое, каб “пераскласці” скаргу.
Спадар Рымашэўскі быў асуджаны за падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года. Яму прысудзілі два гады ўмоўна з выпрабаваннем на два гады. Як паведамляе прэс-служба БХД, палітык ад пачатку не спадзяваўся на аб’ектыўнасць суда. Мэтай падачы касацыйнай скаргі было выказаць сваё стаўленне да прысуду і да айчыннай судовай сістэмы.