Супергол Брэсана зборнай Бразіліі (відэа)
Амаль 10 хвілінаў зборная Беларусі па футболе выйгравала ў зборнай Бразіліі. Цуда не адбылося: у выніку мы прайгралі 1:3. Але трымаліся нашыя хлопцы годна.
Гульня праходзіла на легендарным манчэсцерскім стадыёне “Олд Трафард” 29 ліпеня. Брэсан адзначыўся на 8-й хвіліне матча, але на 15-й Пата аднавіў раўнавагу.
Толькі праз 50 хвілінаў бразільцы здолелі выйсці наперад пасля сумнеўнага штрафнога, які зарабіў і выканаў Неймар. А пад самы фінальны свісток жоўта-сінія злавілі беларусаў на контратацы, і Оскар забіў апошні гол у гульні.
Фота: www.daylife.com.