“Трайпл” хоча пабудаваць трактарны завод у Пакістане

Пра гэта паведамляе пакістанскае выданне The international news.

Між іншага падчас сустрэчы старшыня Савета па інвестыцыях Пакістана Салім Мандзівала распавёў пра жаданне “Трайпла” наладзіць у краіне вытворчасць трактароў. Па словах старшыні Савета па інвестыцыях Сінда Зубайра Мацівалы, цяпер у Пакістане ёсць попыт як мінімум на 100 тысяч трактароў.

Нагадаем, што валодае "Трайплам" бізнэсовец Юрый Чыж, унесены ў "чорны спіс" Еўрасаюза.

Фота — discovery.nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі