У 2012 годзе Беларусь закупіла ў Швецыі ячменю амаль на 3 мільёны долараў

“Не хочуць мець з намі інтарэсы, забірайце амбасаду, у нас нуль тавараабарачэння, у нас няма там ніякага інтарэсу”, — такімі словамі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў закрыццё шведскай амбасады ў Мінску.

А Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці сапраўды гэта так, і даведалася, ці ёсць агульныя інтарэсы ў эканомік Беларусі і Швецыі.

“Паводле паказчыкаў знешняга гандлю ёсць павелічэнне. Як у цэлым, так і па пазіцыях экспарту і імпарту тавараў”, — кажа прэс-сакратар “Белстата” Алена Кандраценка.

Сапраўды, экспарт беларускіх тавараў у Швецыю з 2007 па 2011 год вырас з 71 да 91 мільёна долараў, а імпарт — са 135 да 218 мільёнаў долараў.

2007

2008

2009

2010

2011

Знешняе тавараабарачэнне (тыс. долараў)

212 054

261 690

223 372

252 988

308 980

Імпарт (тыс. долараў)

134 965

165 744

150 805

175 426

217 516

Экспарт(тыс. долараў)

77 089

95 946

72 567

77 562

91 464

* дадзеныя "Белстата"

Таварная структура экспарту ў Швецыі ў асноўным прадстаўлена торфам, калійнымі ўгнаеннямі. Але разам з тым пастаўляюцца як пілы, лесаматэрыялы, дрот”, — распавядае Еўрарадыё аналітык даследчай кампаніі BusinessForecast Аляксандр Муха.

Але некаторыя пазіцыі прадстаўляюць асобную цікавасць. Напрыклад, у першай палове 2012 года Беларусь закупіла ў Швецыі ячменю на 2,7 мільёна долараў, а седлавых цягачоў і трактароў — амаль на 7,5 мільёна долараў. Таксама Беларусь патраціла амаль 9 мільёнаў долараў на шведскія паравыя катлы. Агулам жа за першыя паўгода 2012 года экспарт Беларусі ў Швецыю склаў амаль 42 мільёны долараў пры імпарце ў 93,5 мільёна долараў.

Аналітык кажа, што хай сабе лічбы і не самыя вялікія, але патэнцыял для развіцця гандлю паміж краінамі ёсць.

Аляксандр Муха:Для нас Швецыя магла б быць выгадна ў плане пашырэння экспарту на скандынаўскі рынак, у Нарвегію і Фінляндыю. А мы маглі б прадстаўляць для Швецыі пляцоўку для пашырэння прысутнасці шведскіх кампаній на рынках Мытнага саюза і сумежных дзяржаваў, той жа Украіны”.


Выканаўчы дырэктар шведска-беларускай бізнес-асацыяцыі Арнэ Элефорс не бачыць нейкіх палітычных бар’ераў для вядзення бізнесу ў Беларусі. І не спяшаецца перакладаць палітычны канфлікт паміж Мінскам і Стакгольмам у эканамічную сферу.

Арнэ Элефорс: Спадзяюся, што будзе нейкае пазітыўнае рашэнне. І наша задача — каб рост эканамічнага супрацоўніцтва працягваўся. Мы стараемся аблегчыць гандаль паміж Швецыяй і Беларуссю. Мы чакаем, што развіццё стасункаў будзе працягвацца”.

Са шведскім экспертам пагаджаецца і Аляксандр Муха. Які лічыць, што стасункі са Швецыяй могуць выйсці на новы ўзровень, калі Беларусь стане членам СГА і вызваліцца ад некаторых мытаў.

Фота: neg-ufa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі