БРСМ і "Белая Русь" зладзілі акцыю каля амбасады Венесуэлы ў Мінску
У акцыі БРСМ удзельнічала каля 15 чалавек. Яны трымалі партрэт Уга Чавеса і свечкі.
У амбасадзе Венесуэлы сёння а 12-й гадзіне адкрыюць кнігу спачуванняў. Усе жадаючыя змогуць пакінуць у ёй запісы з нагоды смерці прэзідэнта Уга Чавеса.
Уга Чавес будзе пахаваны ў пятніцу, 8 сакавіка. У Венесуэле абвешчана сямідзённая жалоба.
Фота — Еўрарадыё