У Бабруйск Саннікава могуць перавезці на гэтым ці на наступным тыдні

З начальнікам СІЗА пабачыліся магілёўскія актывісты, распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё Крысціна Шацікава. Магілёўцы былі занепакоеныя станам здароўя палітвязня і пагрозамі яго жыццю.

Начальнік СІЗА паведаміў, што з ціскам у Андрэя Саннікава ўсё нармальна, яго двойчы аглядалі лекары. Учора Саннікава наведваў адзін з яго адвакатаў, сёння — другі.

На стале ў начальніка СІЗА ляжала "Народная Воля" з артыкуламі пра палітвязняў. Ён заявіў, што ў журналістаў больш інфармацыі пра Саннікава, чым у яго. Начальнік ізалятара паведаміў, што ён з Саннікавым не бачыўся і не кантактаваў.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі