У Брэсце штаб Някляева правёў пікеты супраць датэрміновага галасавання

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка штаба Ігар Маслоўскі, акцыі былі арганізаваны каля ўваходу ў галоўныя карпусы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Мэта пікетавання — заклікаць студэнтаў не ісці галасаваць датэрмінова. Менавіта гэтую катэгорыю выбаршчыкаў настойліва агітуюць прыйсці на ўчасткі для галасавання да 19 снежня, падкрэсліў Маслоўскі. І як паказвае практыка папярэдніх выбарчых кампаній, большасць студэнтаў галасуюць датэрмінова, сказаў намеснік начальніка штаба.

Паводле слоў Маслоўскага, акцыі супраць датэрміновага галасавання прайшлі без інцыдэнтаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі