У Брэсце абласны суд задаволіў скаргу “маўчуна”
Дзмітрый Шурхай быў пакараны 7-мю суткамі адміністрацыйнага арышту.
21 ліпеня абласны судадмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзмітрыя Шурхая і адправіў справу на новы разгляд. Пра гэта піша «Брэсцкая Газета».
Суд над Шурхаем адбыўся яшчэ 29 чэрвеня. Ён адседзеў усе сем сутак арышту ў ізалятары.