У Брэсце адбылася масавая бойка на падушках (фота)
Каля 40 маладых брэстаўчан такім чынам весела і нестандартна адзначылі 992-я ўгодкі гораду.
Ахвочыя паўдзельнічаць у мерапрыемстве сабраліся 29 ліпеня ў парку імя 1 Траўня. Падзяліўшыся на 2 каманды — "белых" і "чырвоных", кожны ўзброіўся падушкай у адной руцэ і балёнікам у другой. Мэта — з дапамогай падушкі знішчыць балёнік варожага колеру.
Паўгадзінная бойка скончылася перамогай каманды "белых". Але не абыйшлося і без ахвяраў: напрыканцы апошняга, трэцяга раўнду падушка аднаго з "байцоў" парвалася на радасць усім прысутным.
Штогадовы "бой падушкамі" ўжо ў трэці раз праходзіць у Брэсце па ініцыятыве маладзевага інтэрнэт-радыё "Radio START — Brest Internet Station".