У Брэсце асудзілі двух студэнтаў-прастытутак
Хлопцы прапаноўвалі сябе мужчынам праз інтэрнэт. На тым і “пракалоліся”: міліцыя зрабіла “кантрольны закуп” і такім чынам іх злавілі.
Паслугі хлопцаў адрозніваліся: калі Саша за пасіўную ролю браў 100 долараў, а за актыўную 50, то Сяргей дэмпінгаваў: незалежна ад ролі браў 25 долараў за сеанс інтыму, паведамляе “Брестский вестник”.
Спіс прастытутак у РАЎСе, які вёў справу хлопцаў, налічвае 50 асобаў. Двое студэнтаў увайшлі ў яго як першыя мужчыны-прастытуткі. Хлопцы патлумачылі свой занятак недахопам грошай. Суд прызначыў ім пакаранне ў выглядзе штрафа.