У Брусэлі абмеркавалі падтрымку НДА ва Усходнім партнёрстве
Паседжанне працоўнай групы пры Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства адбылося 6 чэрвеня.
Пра гэта РІА "Новости" паведаміла прэс-служба кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан. На экспертным паседжанні абмяркоўвалася падтрымка арганізацыям грамадзянскай супольнасці ва ўмацаванні разнастайнасці і распаўсюдзе плюралізму грамадскай думкі.
Нагадаем, што сёлета ў траўні Еўракамісія абвясціла пра завяршэнне распрацоўкі "дарожнай карты" да саміту Усходняга партнёрства ў 2013 годзе ў Вільні. Гэтая "дарожная карта" закліканая сумеснымі высілкамі прасунуць палітычную і эканамічную інтэграцыю ЕС з краінамі Усходняга партнёрства.